Папа Францішак: падумаць аб моманце развітання з гэтым светам | | Друк | |
Святы Айцец |
19.05.2015 16:21 |
Жыццё чалавека суправаджае шмат развітанняў — малых і вялікіх; з імі звязаны пакуты і слёзы, адзначыў Папа Францішак і нагадаў пра лёс вымушаных пакінуць сваю родную зямлю па прычыне вызнання веры, як, напрыклад, мусульман з М’янмы, якія ратуюцца ад пераследу мясцовых будыстаў, але не могуць знайсці прытулку ні ў адной з суседніх краін. Падобны боль перажываюць хрысціяне і язіды з захопленай ісламскімі фундаменталістамі часткі Ірака, якія не ведаюць, ці здолеюць яшчэ вярнуцца дадому. Звяртаючыся да літургічных чытанняў, Святы Айцец заклікаў вернікаў паразважаць аб падрыхтоўцы да апошняй хвіліны жыцця. Пантыфік заўважыў, што і апостал Павел, і Езус Хрыстус на развітанне давяралі сваіх блізкіх Богу. «Ці гатовы я да таго, каб даверыць Богу самых дарагіх мне людзей, самога сябе, вымавіць слова, якое выказвае давер сына да Айца?» — спытаў Папа Францішак. Менавіта аб гэтай ласцы Пантыфік заклікаў прасіць у Бога ў малітве, разважаючы пра ўласную апошнюю хвіліну. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |