Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Харватыі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
29.05.2015 12:51 |
28 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Харвацкай Рэспублікі Калінду Грабар-Кітаравіч, якая затым сустрэлася з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П'етро Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Харватыяй, умацаваныя адпаведнымі пагадненнямі, заключанымі паміж бакамі. Удзельнікамі сустрэч абмяркоўваліся тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, сярод якіх супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць супольнага дабра харвацкага грамадства, у прыватнасці падтрымка сем’яў і моладзі.Закраналася таксама тэма сацыяльных наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Гаворка ішла таксама пра галоўныя рэгіянальныя выклікі, з асаблівай увагай на сітуацыю харвацкага насельніцтва ў Босніі і Герцагавіне, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|