Папа здзейсніў візіт у ведамствы Рымскай курыі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
01.06.2015 17:02 |
1 чэрвеня Папа Францішак наведаў сядзібы чарговых ведамстваў Рымскай курыі. Пантыфік пабываў у будынку, размешчаным на плошчы Пія XII, побач з плошчай св. Пятра.
Там знаходзяцца штаб-кватэры Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, на чале якой з 9 ліпеня 2008 г. стаіць італьянскі салезіянін кардынал Анджэло Амата; Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, прэфектам якой з 24 лістапада 2014 г. з’яўляецца гвінейскі кардынал Рабер Сара, і Кангрэгацыі па справах Біскупаў, якой з 30 чэрвеня 2010 г. кіруе канадскі сульпіцыянін кардынал Марк Уэле. Акрамя таго, Пантыфік наведаў Папскую раду па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, якую ўзначальвае з 15 лютага 2007 г. італьянскі кардынал Франчэско Кокапальмерыё.
22 мая 2015 г. Папа ўжо наведваў ватыканскія ведамствы, размешчаныя на той жа плошчы Пія XII, але ў іншым будынку: Папскі камітэт гістарычных навук і Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, па справах Духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.
Не ўсе ведамствы Рымскай курыі размешчаны непасрэдна ў Ватыкане: некаторыя з іх знаходзяцца ў некалькіх будынках, што з’яўляюцца ўласнасцю Святога Пасаду, на тэрыторыі Рыма.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|