Папа сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным | Друк |
Святы Айцец
04.06.2015 18:31

10 чэрвеня Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Прэзідэнт Расіі будзе знаходзіцца з візітам у Італіі, падчас якога наведае Сусветную выставу “Expo 2015”, што праходзіць у Мілане, і сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычнага кіраўніцтва Італьянскай Рэспублікі.

Папа Францішак ужо прымаў Уладзіміра Пуціна ў Ватыкане 25 лістапада 2013 г. Тады было выказана задавальненне станам двухбаковых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Расіяй, узгадвалася пра важны ўклад мясцовай каталіцкай супольнасці ў развіццё грамадства, абмяркоўвалася сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by