Папа прызначыў новага арцыбіскупа Берліна | Друк |
Святы Айцец
08.06.2015 18:02

8 чэрвеня Папа Францішак вызваліў біскупа Хайнера Коха ад пастырскага кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн і прызначыў яго арцыбіскупам Мітрапалітам Берліна.

Іерарх нарадзіўся ў Дзюсельдорфе ў 1954 г. Вывучаў тэалогію ў Боне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1980 годзе і доўгі час займаўся душпастырствам у Кёльнскай архідыяцэзіі. З 1992 г. працаваў кіраўніком аддзела душпастырства ў мясцовай курыі. Быў генеральным сакратаром Камітэта па арганізацыі ХХ Сусветнага дня моладзі, які праходзіў у Кёльне ў 2006 г. У гэтым жа годзе атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны на пасаду дапаможнага біскупа Кёльнскай архідыяцэзіі. Пастырскае кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн ажыццяўляў са студзеня 2013 г.

Берлінская кафедра заставалася вакантнай з 11 ліпеня 2014 г., пасля таго, як яе былы ардынарый кардынал Райнер Марыё Вёльке быў прызначаны арцыбіскупам Кёльнскім.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by