Прэзідэнт Расіі абмяркуе з Папам Францішкам сітуацыю ва Украіне | Друк |
Святы Айцец
09.06.2015 15:05

Сустрэча Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Папы Францішка адбудзецца ў Ватыкане 10 чэрвеня. Памочнік кіраўніка расійскай дзяржавы Юрый Ушакоў адзначыў, што на сустрэчы будуць абмеркаваны двухбаковыя адносіны, актуальныя міжнародныя праблемы, у прыватнасці — сітуацыя ва Украіне.

«Сітуацыя ва Украіне стане адной з цэнтральных тэм сустрэчы», — паведаміў Юрый Ушакоў.

«Будуць абмеркаваны двухбаковыя адносіны, актуальныя міжнародныя праблемы, у прыватнасці — сітуацыя ва Украіне, становішча хрысціян на Блізкім Усходзе, неабходнасць абароны іх інтарэсаў. У ходзе абмеркавання сітуацыі ва Украіне можа быць закрануты аспект дзейнасці ў гэтай краіне ўніятаў», — сказаў Ушакоў на брыфінгу ў Маскве.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці абмяркуюць Пуцін і Папа Францішак магчымасць візіту Пантыфіка ў Расію, памочнік Прэзідэнта сказаў, што гэта пытанне не толькі палітычнае.

«Ці пойдзе гаворка пра візіт Папы, я не ведаю, паколькі гэтае пытанне тычыцца не толькі дзяржавы, але і нашых царкоўных іерархаў», — адзначыў Ушакоў.

Паводле РІА Навіны, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by