Папа прызначыў новага арцыбіскупа Каўнаскага |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.06.2015 16:17 |
11 чэрвеня Папа Францішак прыняў прашэнне арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Каўнаскай архідыяцэзіяй у Літве, згодна з кан. 401 § 1 Кодэкса кананічнага права. Адначасова Святы Айцец прызначыў на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Каўнаскага Лонгінаса Вірбаласа, да гэтага біскупа Панявежыскага.
Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1961 г. у горадзе Біржай. Атрымоўваў вышэйшую адукацыю ў Вільнюсе, пасля другога курса быў прызваны ў армію. Вучыўся ў падпольнай семінарыі, а затым у семінарыі ў Каўнасе.
Уступіў у Таварыства Езуса ў 1989 г., у 1991 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вучыўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме і Інсбрукскім універсітэце ў Аўстрыі. Быў пробашчам парафіі Св. Казіміра ў Вільнюсе. У 2010 г. прызначаны рэктарам Папскага калегіюма “Russicum” у Рыме, а 6 чэрвеня 2013 г. – біскупам Панявежыскім. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 10 жніўня 2013 г.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|