У лістападзе Папа плануе наведаць Афрыку |
| Друк | |
Святы Айцец
|
12.06.2015 23:54 |
Папа Францішак плануе наведаць Афрыку. Аб гэтым Пантыфік сказаў 12 чэрвеня падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзяць у Рыме, па ініцыятыве Міжнароднай каталіцкай службы харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Services) і Каталіцкага брацтва (Catholic Fraternity).
Адказваючы на пытанне святара з Бурундзі аб магчымым візіце на афрыканскі кантынент, Святы Айцец адзначыў, што ў лістападзе 2015 г. плануе наведаць Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку і Уганду.
Пад пытаннем яшчэ знаходзіцца іншы этап падарожжа ў Афрыку, якім можа стаць Кенія, сказаў Пантыфік.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|