Папа: толькі незалежная ад ідэалогіі гісторыя вядзе да праўды | | Друк | |
Святы Айцец |
15.06.2015 17:19 |
У сваёй прамове Святы Айцец заўважыў, што ўсе хрысціяне абавязаны паглыбляць узаемныя адносіны, імкнуцца да паразумення і супрацоўніцтва. На старадаўнія спрэчкі неабходна паглядзець па-новаму, у святле актуальнай сітуацыі, лічыць Папа. Пантыфік узгадаў словы Яна Паўла ІІ, які выказваў «глыбокі смутак з прычыны лютай смерці Яна Гуса» і далучыў яго да рэфарматараў Касцёла. У такім святле неабходна працягваць даследаванні адносна асобы і дзейнасці рэфарматара, заклікаў Папа. Постаць Яна Гуса на працягу доўгага часу была аб’ектам спрэчак паміж хрысціянамі, а зараз павінна стаць нагодай для дыялогу. Даследаванні, не абумоўленыя ідэалогіяй, акажуць важную паслугу ў дасягненні гістарычнай праўды для ўсіх хрысціян і ўсяго грамадства, лічыць Пантыфік. Святы Айцец заўважыў, што сёння многія людзі абыякавыя да евангельскага паслання, і адзначыў, што відавочнае адзінства паміж вызнаўцамі Хрыста зробіць іх сведчанне больш пераканаўчым. Папа заклікаў таксама вучыцца бачыць адзін у адным сяброў і супрацоўнічаць, у тым ліку на лакальным узроўні. Аляксандр Гелагаеў паводле інфармацыі беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |