Папа ўзначаліць Звычайны кансісторый | | Друк | |
Святы Айцец |
17.06.2015 12:51 |
Кардыналы, прысутныя ў гэты час у Рыме, збяруцца ў Зале кансісторыяў Апостальскага палаца для разгляду спраў кананізацыі благаслаўлёных: кс. Вінчэнца Гросі, дыяцэзіяльнага святара з Італіі; іспанкі сястры Марыі ад Беззаганнага Зачацця з Кангрэгацыі Сясцёр Таварыства Крыжа; свецкіх вернікаў з Францыі Мары-Зэлі і Луі Мартэн, бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. (AG) |