У ліпені агульных аўдыенцый з удзелам Папы не будзе |
| Друк | |
Святы Айцец
|
20.06.2015 14:34 |
У ліпені будуць прыпынены аўдыенцыі з удзелам Пантыфіка, гаворыцца на інтэрнэт-старонцы Прэфектуры папскага дому. Таксама ў гэтым месяцы Папа Францішак сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра толькі ў нядзелі 19-га і 26-га, паколькі 5-13 ліпеня адбудзецца яго Апостальскае падарожжа ў Эквадор, Балівію і Парагвай.
У жніўні Святы Айцец сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ў нядзелі 2-га, 9-га, 16-га, 23-га, 30-га і 15-га ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Агульныя аўдыенцыі ў гэтым месяцы запланаваны на 5-га, 12-га, 19-га і 26-га. Выключна ў жніўні вернікі не будуць мець патрэбы ва ўваходных білетах, якія, як нагадала Прэфектура папскага дому, заўсёды бясплатныя.
У першы месяц восені сустрэчы на малітве “Анёл Панскі” адбудуцца 6-га і 13-га, паколькі 19-28 верасня Папа будзе знаходзіцца з візітам на Кубе і ў Злучаных Штатах. Агульныя аўдыенцыі пройдуць у серады 2-га, 9-га, 16-га і 30-га. Вернікі, якія пажадаюць трапіць на іх, павінны будуць замовіць уваходныя білеты.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|