Папа наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку | | Друк | |
Святы Айцец |
20.06.2015 14:42 |
Інфармацыю распаўсюдзіла Прэфектура папскага дому на сваёй інтэрнэт-старонцы. Пантыфік асабіста “анансаваў” сваю афрыканскую пілігрымку 12 чэрвеня падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзілі ў Рыме. Падчас жывога дыялогу святар з Бурундзі спытаў Папу аб магчымасці яго візіту ў Афрыку, на што Святы Айцец даў сцвярджальны адказ і назваў у якасці сваёй мэты Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Таксама Пантыфік прызнаўся, што разглядаецца магчымасць яго падарожжа ў Кенію. (AG) |