Энцыкліка “Laudato si’” стала бестселерам у Францыі | Друк |
Святы Айцец
03.07.2015 14:31

Энцыкліка Папы Францішка “Laudato si’”, прысвечаная ахове навакольнага асяроддзя, заняла чацвёртае месца ў спісе бестселераў у Францыі.

Рэйтынг Топ-20 рыхтуе французскі філіял міжнароднага агенцтва даследаванняў рынку “GfK” і спецыялізаваны часопіс выдаўцоў “Livres Hebdo”.

Энцыкліку апублікавалі сумесна выдавецтвы “Le Cerf”, “Bayard” i “Mame”, якія на працягу многіх гадоў займаюцца выданнем папскіх тэкстаў у Францыі. Яна выйшла тыражом 70 тыс. экземпляраў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by