Папа Францішак абвясціў аб планах наведаць Германію |
| Друк | |
Святы Айцец
|
06.07.2015 19:34 |
Падчас палёту з Рыма ў сталіцу Эквадора Кіта 5 ліпеня Папа Францішак сказаў журналістам, якія суправаджалі яго, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад канцлера Ангелы Меркель наведаць Германію.
“Гэта вельмі добрая справа. Візіт павінен быць еўрапейскай міратворчай місіяй”, - падкрэсліў Пантыфік. Папа не назваў канкрэтнай даты, але паведаміў, што Германія знаходзіцца ў яго бягучых планах замежных падарожжаў.
Вядома, што Святога Айца запрасіла і Канферэнцыя Біскупаў у Германіі. Чакаецца, што ў бліжэйшы час запрашэнне скіруе Прэзідэнт Ёахім Гаўк. Акрамя таго, Апостальскі Нунцый у Берліне арцыбіскуп Нікола Этэравіч пацвердзіў нядаўна планы Пантыфіка паехаць у ФРГ.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|