Папа дасць інтэрв’ю парафіяльнай радыёстанцыі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
04.08.2015 17:58 |
8 жніўня, як і ў мінулым годзе, Папа Францішак дасць інтэрв’ю радыёстанцыі парафіі Маці Божай з гары Кармэль ў Кампа Гала ў правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра. Яна займае велізарную тэрыторыю, таму кантакт са шматлікімі вернікамі можна падтрымліваць толькі праз радыё.
Праект парафіяльнай радыёстанцыі быў рэалізаваны пры падтрымцы цяперашняга Папы, калі ён быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса.
Пасля летняга перапынку, які пачаўся 13 ліпеня пасля паездкі ў Лацінскую Амерыку, Папа Францішак 3 жніўня вярнуўся да звычайнага рытму служэння. Каляндар Пантыфіка на бліжэйшыя некалькі дзён уключае ўдзел 4 жніўня вечарам у міжнароднай сустрэчы міністрантаў на плошчы св. Пятра. 5 жніўня адбудзецца першая пасля летняга перапынку агульная аўдыенцыя. 7 жніўня Папа прыме ў Зале Паўла VI удзельнікаў Эўхарыстычнага моладзевага руху.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|