Папа і Прэзідэнт Сербіі абмеркавалі сітуацыю бежанцаў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.09.2015 14:51 |
11 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча. Сербскі лідар сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам і сакратаром па адносінах з Дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
У ходзе сардэчных перамоваў бакі адзначылі добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Сербія. Абмяркоўваліся тэмы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс і звязаны з адносінамі паміж касцёльнай і грамадскай супольнасцю, з асаблівай увагай да экуменічнага дыялогу і ўкладу Каталіцкага Касцёла ў супольнае дабро сербскага грамадства.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі працэс поўнай інтэграцыі Сербіі ў Еўрасаюз, сітуацыю сірыйскіх і іракскіх бежанцаў, важнасць прыняцця супольнага рашэння ў адносінах трываючага крызісу.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|