Папа да журналістаў: будаваць масты, якія складаюць адзін вялікі мост міру |
| Друк | |
Святы Айцец
|
20.09.2015 16:37 |
Падчас пералёту з Рыма ў Гавану Папа Францішак прывітаў журналістаў, якія суправаджалі яго на борце самалёта.
Святы Айцец падкрэсліў, што Апостальскае пажадарожжа на Кубу і ў ЗША з’яўляецца самым доўгім за час яго пантыфікату — на дзень даўжэйшае за падарожжа ў Бразілію, якое адбылося ў 2013 г. з нагоды Сусветнага дня моладзі.
У сваім кароткім звароце Папа казаў аб важнасці будавання міру ў сённяшнім свеце. «Я думаю, што сёння свет згаладаўся па міры», — сказаў Пантыфік і нагадаў аб тысячах мігрантаў, якія ўцякаюць ад вайны і смерці ў пошуку жыцця. Святы Айцец прызнаўся, што быў глыбока ўзрушаны сустрэчай з сям’ёй сірыйскіх бежанцаў, якіх прыняла ватыканская парафія Св. Ганны. Папа меў магчымасць прывітаць гэтых мігрантаў напярэдадні свайго ад’езду ў аэрапорт. «У іх абліччах быў бачны боль», — сказаў Пантыфік і заклікаў журналістаў праз выкананне сваёй працы будаваць маленькія масты, якія разам складаюць адзін вялікі мост міру.
Святога Айца суправаджалі падчас пералёту 76 журналістаў з розных краін свету. З іх каля 20 прадстаўлялі амерыканскі СМІ. Папу суправаджала таксама адна журналістка з Кубы.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|