Святы Айцец да кубінскай моладзі: не баяцца марыць і ўмацоўваць надзею |
| Друк | |
Святы Айцец
|
21.09.2015 16:15 |
20 верасня ў гаванскім культурным цэнтры імя кс. Фелікса Варэлы Папа Францішак сустрэўся з кубінскай каталіцкай моладдзю. Пантыфік заклікаў маладых людзей не баяцца марыць, умацоўваць надзею і будаваць культуру сустрэчы.
Святы Айцец адзначыў важнасць супрацоўніцтва на карысць супольнага дабра з людзьмі розных перакананняў і ідэалогій, у тым ліку камуністычнай. Пантыфік заахвоціў да будавання сацыяльнага сяброўства і пераадолення варожасці, закрытасці і няздольнасці да дыялогу. Сацыяльная нянавісць забівае душы, сказаў Папа.
Таксама Пантыфік заклікаў маладых кубінцаў быць людзьмі надзеі, якая не з’яўляецца звычайным аптымізмам. Надзея звязана са здольнасцю прысвячаць сябе будаванню будучыні; яна плённая, дае жыццё і спрыяе сяброўству паміж членамі грамадства, адзначыў Папа.
Святы Айцец пракаментаваў сітуацыю з беспрацоўем сярод моладзі ў Еўропе. Народ, які не клапоціцца пра тое, каб даць моладзі працу, не мае будучыні, заўважыў Папа і заклікаў кубінскіх юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі будаўнікамі культуры сустрэчы.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|