Адбылася прыватная сустрэча Папы з Баракам Абамам |
| Друк | |
Святы Айцец
|
24.09.2015 14:49 |
Падчас візіту Святога Айца ў Белы дом у Вашынгтоне 23 верасня адбылася яго прыватная сустрэча з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Размова працягвалася каля 40 хвілін.
Падчас яе абмяркоўваліся адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Кубай і праблема эмбарга, пытанні бежанцаў і сітуацыя на Блізкім Усходзе. Аб гэтым распавёў журналістам кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў увагу на тое, што афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка ля Белага дома была ўрачыстай і «надзвычай святочай». Пасля яе Святы Айцец праехаў у папамабілі, вітаючы запрошаных на цырымонію асобаў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|