Да Папы звярнуліся з «Сыноўнім прашэннем адносна будучыні сям'і» | | Друк | |
Святы Айцец |
02.10.2015 15:18 |
Каля 800 000 подпісаў былі сабраны ў рамках «Сыноўняга прашэння да Францішка адносна будучыні сям’і», якое 29 верасня 2015 г. было ўручана Святому Айцу. Подпісы былі сабраны ў 178 краінах. Зварот падпісалі, у прыватнасці, 202 кардыналы, арцыбіскупы і біскупы. У прашэнні гучыць заклік да Папы, каб ён «узяў слова і развеяў непаразуменні», якія выклікалі замяшанне сярод многіх католікаў адносна магчымасці допуску да прыняцця святой Камуніі разведзеных, якія жывуць у новых саюзах, «што б адчыніла ў Касцёле зазор, праз які магла б наступіць легалізацыя чужалоства». Француская дэманстрацыя ў абарону сямейных каштоўнасцяў. На думку аўтараў звароту, тыя ж непаразуменні існуюць і адносна гомасексуальных саюзаў, і толькі сам Папа можа развеяць гэтыя сумневы і замяшанне, якое ўзнікае вакол іх. Прадстаўнік арганізатараў акцыі, прафесар біяэтыкі Еўрапейскага ўніверсітэта ў Рыме Тамаза Скандроліа сказаў, што ініцыятыва выклікала шырокі рэзананс у сродках масавай інфармацыі і ўключылася канструктыўным чынам у перадсінадальную дыскусію. Сінод Біскупаў на тэму сужэнства і сям’і пачынаецца ў Ватыкане ўжо ў гэтую нядзелю, 4 кастрычніка. |