Папа Францішак можа наведаць Мексіку ў 2016 г. | Друк |
Святы Айцец
07.10.2015 14:51

Папа Францішак можа здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Мексіку ў 2016 г. Аб гэтым заявіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Праект візіту Пантыфіка ў гэтую краіну «пачынае канкрэтызавацца», сказаў святар і заўважыў, што Папа асабіста неаднойчы заяўляў аб сваім жаданні адправіцца ў Мексіку. «Існуе праект па здзяйсненні гэтага падарожжа ў наступным годзе і для яго рэалізацыі ўжо прадпрыняты канкрэтныя крокі», — паведаміў а. Ламбардзі.

У верасні 2015 г. Святы Айцец сказаў журналістам, што меў намер затрымацца ў Мексіцы на шляху ў Злучаныя Штаты і нават планаваў, што перакрочыць мяжу з ЗША ў Сьюдад-Хуарэс. Гэтае жаданне не было рэалізавана, паколькі ўзнікла магчымасць візіту на Кубу. Але Пантыфік не пакінуў планаў наведаць санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by