Папа Францішак смуткуе з прычыны «варварскага акту» ў Анкары | Друк |
Святы Айцец
12.10.2015 11:30

Папа Францішак «з глыбокім смуткам» успрыняў навіну аб «страшным здарэнні», што адбылося 10 кастрычніка ў турэцкім горадзе Анкара.

У сталіцы Турцыі ў выніку двух выбухаў падчас маршу за мір загінулі 95 чалавек.

«Боль з-за шматлкіх смерцяў. Боль з-за параненых. Боль, таму што зламыснікі ўдарылі у безабаронных людзей, якія маніфеставалі мір», - сказаў Пантыфік 11 кастрычніка на заканчэнне сваёй нядзельнай сустрэчы з венікамі. «Я малюся за гэтую дарагую краіну, прашу Пана прыняць душы памерлых і суцешыць пакутуючых і сем’і», - дадаў Папа.

Два магутныя выбухі з невялікім інтэрвалам адбыліся недалёка ад галоўнага чыгуначнага вакзала Анкары прыкладна ў 10 гадзін раніцы па мясцовым часе ў суботу, калі да вакзальнай плошчы сталі збірацца людзі для ўдзелу ў маршы «За мір і дэмакратыю», арганізаваным прафсаюзамі, праваабаронцамі і пракурдскімі групамі.


Мітынг за тры тыдні да ўсеагульных выбараў быў арганізаваны ў падтрымку спынення канфлікту паміж забароненай у Турцыі Рабочай Партыяй Курдыстана і турэцкімі ўладамі.

1 лістапада ў Турцыі павінны адбыцца датэрміновыя ўсеагульныя выбары. На чэрвеньскіх выбарах ні адна з партый не атрымала большасці галасоў у парламенце.

Свой глыбокі смутак Папа выказаў таксама і Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану. У тэлеграме за подпісам Дзяржаўнага Сакратата Яго Святасці кардынала П'етро Параліна Пантыфік запэўніў у сваёй «сардэчнай салідарнасці з пацярпелымі ад гэтай трагедыі» і шкадаванні «з нагоды гэтага варварскага акту».

Святы Айцец папрасіў перадаць сваю духоўную блізкасць усім сем’ям, якія перажываюць гора, і персаналу, што быў задзейнічаны ў дапамозе пацярпелым.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by