Сінод: «змешаныя сем’і» – прыклад рэальнага экуменізму | | Друк | |
Святы Айцец |
12.10.2015 11:59 |
Удзельнік Сінода Біскупаў дадаў, што сям’я – гэта адзін з самых важных элементаў экуменічнага дыялогу. Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што ўсе хрысціянскія Цэрквы жывуць, абапіраючыся на сям’ю. «Тым, што нас глыбока звязвае, з’яўляецца хрост. І на гэтай аснове пабудавана хрысціянскае сужэнства», - сказаў кардынал і звярнуў увагу на шматлікія «змешаныя сем’і», злучаныя Хрыстовай сувяззю і, такім чынам, утвараючыя «хатні Касцёл». Кардынал Кох заклікаў казаць не толькі пра міжканфесійныя праблемы, але і пра магчымасці. Іерарх падкрэсліў, што Сінод «захапляльным чынам» паказвае рэальную сітуацыю, праблемы, магчымасці і перспектывы сужэнства і сям’і ва ўсім свеце. Сям’я з’яўляецца справай не толькі Каталіцкага Касцёла, але і ўсяго чалавецтва, заклікаў не забывацца старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. |