14 кастрычніка найстарэйшаму кардыналу спаўняецца 100 гадоў | Друк |
Святы Айцец
13.10.2015 12:50

Найстарэйшы кардынал Касцёла, Лорыс Франчэска Капавіла, у сераду 14 кастрычніка адзначыць свой 100-гадовы юбілей.

 Былы асабісты сакратар Яна XXIII сёння жыве ў сваім доме ў Сота-іль-Монтэ недалёка ад Бергамо. Да сённяшняга дня іерарх з’яўляецца запатрабаваным экспертам, калі гаворка ідзе пра сітуацыю вакол Другога Ватыканскага Сабора або пра Яна XXIII.

Пасля свайго служэння ў якасці сакратара Яна XXIII, а пасля яго смерці і Паўла VI, у 1967 г. Капавіла стаў арцыбіскупам К’еці і служыў у гэтай якасці да свайго выхаду на пенсію ў верасні 1971 г.

Папа Францішак далучыў іерарха, які з’яўляецца своеасаблівым захавальнікам духоўнай спадчыны Сабору, да Калегіі кардыналаў у лютым 2014 г.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)

 

 
© 2003-2025 Catholic.by