Папа Францішак папрасіў прабачэння ў вернікаў | Друк |
Святы Айцец
15.10.2015 12:22

Святы Айцец Францішак 14 кастрычніка 2015 г. нечакана пачаў агульную аўдыенцыю ў Ватыкане.

Ён спаслаўся на ўрывак Святога Пісання (Мц 18,7-8.10.), які традыцыйна чытаецца на пачатку кожнай з такіх сустрэч, і папрасіў у вернікаў прабачэння за скандалы апошняга часу, звязаныя з ватыканскімі супрацоўнікамі.

«Сёння слова Езуса моцнае, ці не так?  «Гора свету праз спакусы» (Мц 18,7). Езус з’яўляецца рэалістам і кажа: «Бо спакусы павінны прыйсці; але гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць спакуса!». Перш, чым я пачну катэхезу, я хацеў бы ад імя Касцёла папрасіць у вас прабачэння за скандалы, якія ў апошні час мелі месца як ў Рыме, так і ў Ватыкане. Я прашу вас аб прабачэнні», – сказаў Пантыфік.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by