Папскі пасланнік перадаў фінансавую дапамогу сірыйцам | Друк |
Святы Айцец
17.11.2015 15:30

Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья ў мінулыя выхадныя наведаў сталіцу Сірыі. Іерарх перадаў ад імя Святога Айца мясцоваму Касцёлу 6 тыс. асобнікаў Евангелля паводле Лукі на арабскай мове і 110 тыс. еўра для бежанцаў, каб дапамагчы ім перажыць зіму.

Аб гэтым cтаршыня Папскай рады па справах сям’і паведаміў у каментары для італьянскай сеткі каталіцкіх радыёстанцый.

Арцыбіскуп адзначыў, што яго місія з’яўляецца плёнам нядаўняй Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, а фінансавая дапамога будзе прызначана для найбольш патрабуючых.

Рашэнне, каго падтрымаць у першую чаргу, прымуць мясцовыя біскупы. Гаворка ідзе пра дапамогу сем’ям у ацяпленні дамоў падчас суровай зімы.

Арцыбіскуп дадаў, што нават мусульмане перакананыя, што менавіта Папа Францішак можа паспрыяць, каб на іх радзіму вярнуўся мір.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by