Пантыфік: дабро дзяцей стаіць вышэй за ўсё іншае |
| Друк | |
Святы Айцец
|
18.11.2015 16:50 |
Папа Францішак звярнуўся 18 лістапада з заклікам у сувязі з набліжэннем Сусветнага дня дзіцяці. Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Пантыфік падкрэсліў, што абарона дзяцей, іх ахова ад розных форм эксплуатацыі і кепскіх адносін з’яўляецца абавязкам, а дабро дзіцяці — самым важным крытэрыем.
«Заклікаю міжнародную супольнасць уважліва сачыць за станам жыцця непаўналетніх, асабліва там, дзе яны падвяргаюцца рэкрутызацыі ва ўзброеныя групы, а таксама дапамагаць сем’ям у гарантаванні кожнаму дзіцяці права на адукацыю», — сказаў Папа.
Сусветны дзень дзіцяці адзначаецца штогадова 20 лістапада. Ён быў устаноўлены па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН у 1954 г. У гэты дзень у 1959 г. была прынята Дэкларацыя правоў дзіцяці, а ў 1989 г. — Канвенцыя правоў дзіцяці. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|