Папа Францішак аб важнасці інфармавання пра праблемы клімату | | Друк | |
Святы Айцец |
20.11.2015 15:59 |
Мерапрыемства аб’яднала дзясяткі экспертаў па клімаце і ўстойлівым развіцці, навукоўцаў, эканамістаў, студэнтаў, а таксама каля сотні журналістаў, якія спецыялізуюцца на экалагічнай тэматыцы. Адной з мэтаў сустрэчы з’яўляецца распрацоўка стратэгіі інфармавання аб кліматычных праблемах і важнасці аховы навакольнага асяроддзя. У тэлеграме Пантыфіка, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П'етро Параліна, гаворыцца, што “падобныя ініцыятывы дапамагаюць усвядоміць агульную адказнасць за ахову створанага Богам сусвету”. Святы Айцец заклікаў да супрацоўніцтва ў справе інфармавання палітычных устаноў і грамадскасці адносна пытанняў клімату, каб распаўсюджваліся ўстойлівыя з чалавечага і экалагічнага пункту гледжання стылі жыцця і каб “эканамічная сістэма магла забяспечыць паўнавартасную рэалізацыю кожнага чалавека і сапраўднае развіццё створанага Богам наваколля”. Адным з арганізатараў міжнароднага форума выступіла Папская рада па справах сям’і. Форум праходзіць напярэдадні парыжскай канферэнцыі ААН па праблемах клімату. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |