Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны | Друк |
Святы Айцец
20.11.2015 16:26

20 лістапада Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, які затым сустрэўся з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П'етро Паралінам і сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

Сардэчныя размовы, якія пацвердзілі добрыя адносіны, што існуюць паміж Святым Пасадам і Украінай, былі ў асноўным прысвечаны пытанням, звязаным з сітуацыяй канфлікту ў краіне, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

У сувязі з гэтым выказвалася адзінагалоснае пажаданне, каб дзякуючы намаганням усіх задзейнічаных бакоў перавага была аддадзена палітычным рашэнням, пачынаючы ад поўнага выканання Мінскіх дамоўленасцяў.

Адначасова выказвалася занепакоенасць цяжкасцямі ў вырашэнні гуманітарнай сітуацыі, асабліва связанымі з доступам адпаведных арганізацый да тэрыторый, ахопленых супрацьстаяннем, з аказаннем медыцынскай дапамогі, абменам палоннымі, а таксама з эканамічнымі і сацыяльнымі наступствамі канфлікту для ўсёй тэрыторыі.

Сустрэча стала нагодай для таго, каб падкрэсліць важную ролю Цэркваў у грамадстве, а таксама ўклад грэка-каталіцкай і рыма-каталіцкай супольнасцяў у жыццё краіны. 


«Вельмі кранальная сустрэчна з Папам Францішкам. Ён запэўніў мяне, што ніколі не забывае пра Украіну і моліцца за мір у нашай краіне.

Я прасіў Папу аб заканчэнні беатыфікацыі мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, а таксама пачаць працэдуру беатыфікацыі біскупа Сцяпана Чміля, які быў духоўным настаўнікам Папы ў Аргенціне», — напісаў у сваім блогу Прэзідэнт Украіны.

Таксама Пётр Парашэнка запрасіў Пантыфіка наведаць Украіну, і Папа прыняў запрашэнне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, блога Пятра Парашэнкі.

 
© 2003-2025 Catholic.by