Пантыфік зацвердзіў стварэнне новай епархіі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы | Друк |
Святы Айцец
11.12.2015 17:00

Папа Францішак зацвердзіў рашэнне Сінода Епіскапаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб стварэнні Камянец-Падольскай епархіі з цэнтрам у горадзе Хмяльніцкі, вылучыўшы яе з тэрыторыі Цярнопальска-Збораўскай архіепархіі і падпарадкаваўшы гэтай Мітраполіі.

11 снежня адпаведнае паведамленне было распаўсюджана Прэс-службай Апостальскай Сталіцы.

Юрысдыкцыя Цярнопальскай-Збораўскай епархіі, заснавай у 2000 годзе, пашыралася на тэрыторыю Хмяльніччыны згодна з рашэннем Сінода Епіскапаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які адбыўся ў верасні 2003 года. У 2011 г. гэтая епархія была ўзнесена да ўзроўню архіепархіі і сядзібы Мітрапаліта. Душпастырскі клопат на тэрыторыі Хмяльніччыны да гэтага часу каардынаваўся праз Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі дэканаты.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by