Епіскапат Мексікі прадставіў сімвалы будучага візіту Святога Айца | | Друк | |
Святы Айцец |
23.12.2015 11:57 |
Дэвіз візіту пакліканы аб’яднаць галоўныя тэмы пантыфікату Святога Айца: міласэрнасці, справядлівасці, адказнасці, міру і надзеі. Дэвіз нагадвае, што Папа Францішак выходзіць насустрач усім, як місіянер міласэрнасці, асабліва да патрабуючых, каб дапамагчы ім сустрэць Божую любоў і Яго мірную прысутнасць у гэтым свеце, гаворыцца на сайце мексіканскага епіскапату. Лагатып падарожжа аб’ядноўвае контуры Мексікі, а таксама профіляў Святога Айца і Маці Божай Гвадэлупскай, выкананыя ў колерах мексіканскага сцяга: белым, чырвоным і зялёным. Аб сваім візіце ў Мексіку Пантыфік абвясціў 12 cнежня падчас святой Імшы ў свята Маці Божай Гвадэлупскай, якую цэлебраваў у ватыканскай базыліцы. Гэта будзе дванаццатае падарожжа Папы Францішка за межы Італіі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |