Святы Айцец: «Жадаю быць здольнымі прыняць у сваё жыццё міласэрнасць Бога» |
| Друк | |
Святы Айцец
|
25.12.2015 17:22 |
Пасля святочнага паслання і благаслаўлення «Urbi et Orbi» 25 снежня Папа Францішак з лоджыі ватыканскай базылікі скіраваў да вернікаў віншаванне з урачыстасцю Божага Нараджэння.
«Да вас, дарагія браты і сёстры, якія прыбылі з розных частак свету на гэтую плошчу, і да тых, хто ў розных краінах злучаны з дапамогай радыё, тэлебачання і іншыя сродкаў камунікацыі, скіроўваю маё самае сардэчнае віншаванне», - сказаў Пантыфік.
«Гэта Божае Нараджэнне ў Святы Год Міласэрнасці, таму жадаю ўсім быць здольнымі прыняць у сваё жыццё міласэрнасць Бога, якую Езус Хрыстус нам падарыў, каб былі міласэрнымі з нашымі братамі. Так мы дапаможам у пашырэнні міру. Шчаслівага Божага Нараджэння», - дадаў Папа.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|