Святы Айцец заклікаў маліцца за ахвяр паводак | | Друк | |
Святы Айцец |
30.12.2015 14:02 |
Вынікам прыроднага катаклізму сталі шматлікія чалавечыя ахвяры і разбураныя дамы. «Няхай Пан дасць суцяшэнне гэтым народам, а братэрская салідарнасць будзе падтрымкай у іх патрэбах», — пажадаў Святы Айцец 30 снежня напрыканцы агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Прычынай паводак сталі няспынныя дажджы. Па словах метэаролагаў, яны звязаны з феноменам «Эль-Нінья» — фазай калыхання тэмпературы верхняга слою вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяну, пры якім вобласць нагрэтых вод перамяшчаецца на ўсход. Гэтая з’ява ўплывае на напрамак вятроў, а таксама выклікае праліўныя дажджы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |