Папа ўдзяліў хрост 26 дзецям, у тым ліку і сыну супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё | | Друк | |
Святы Айцец |
10.01.2016 16:47 |
Святы Айцец адзначыў у гаміліі, што, як праз 40 дзён пасля нараджэння Езуса Марыя і Юзаф прынеслі Немаўля ў святыню, каб ахвяраваць Яго Богу, так і сённяшнія бацькі прынеслі сваіх дзяцей, просячы для іх аб хросце і, такім чынам, аб веры. Яны, па словах Папы, жадаюць перадаць сваім нашчадкам веру, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, як ланцуг, на працягу стагоддзяў. Гэтыя дзеці, у сваю чаргу, калі вырастуць, самі будуць прасіць таго ж: веры, якую дае хрост, для сваіх дзяцей, або ўнукаў прысутных сёння ў Сікстынскай капэле бацькоў, адзначыў Пантыфік, дадаўшы, што менавіта так перадаецца вера. Папа нагадаў, што Касцёл, перадаючы бацькам свечку падчас хросту, даручае ім ахоўваць веру сваіх дзяцей. «Не забывайцеся, што найвялікшай каштоўнасцю, якую вы можаце даць вашым дзецям, з’яўляецца вера, клопат аб тым, каб яны не страцілі яе, каб яна развівалася. Гэта тое, што я хачу сёння пажадаць у гэты радасны для вас дзень: каб вы былі ў стане забяспечыць, каб вашыя дзеці раслі ў веры, каб менавіта вера была найвялікшай спадчынай, якую яны атрымліваюць», — сказаў Папа. (AG) |