Пантыфік наведае Швецыю з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі | Друк |
Святы Айцец
25.01.2016 14:43

Святы Айцец Францішак прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з успамінам 500-годдзя Рэфармацыі, якія пройдуць 31 кастрычніка ў шведскім горадзе Лунд.

Аб гэтым стала вядома са спецыяльнай заявы, апублікаванай 25 студзеня Прэс-службай Апостальскай Сталіцы.

«Папа Францішак мае намер прыняць удзел у сумеснай цырымоніі Каталіцкага Касцёла і Сусветнай лютэранскай федэрацыі ў азнаменаванне 500-годдзя Рэфармацыі», — гаворыцца ў заяве.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by