Папа сустрэўся з прэзідэнтам Ірана | | Друк | |
Святы Айцец |
27.01.2016 14:51 |
Палітык правёў сустрэчу таксама з кардыналам Дзяржсакратаром П’етро Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі.
Падчас сардэчных размоў была падкрэслена важнасць агульных духоўных каштоўнасцяў і зроблена спасылка на добры стан адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Іранам. Таксама гаворка ішла пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў краіне і дзеянні Святога Пасаду на карысць абароны годнасці чалавечай асобы і свабоды веравызнання.
Была закранута праблема пагаднення адносна іранскай ядзернай праграмы. «Іран, нароўні з іншымі краінамі рэгіёна, пакліканы адыграць важную ролю ў садзейнічанні належных палітычных рашэнняў адносна праблем Блізкага Усходу, каб змагацца з распаўсюджваннем тэрарызму і гандлю зброяй» — падкрэслілі ўдзельнікі сустрэчы. Падчас ватыканскіх сустрэч бакі падкрэслілі важнасць міжрэлігійнага дыялогу і адказнасці рэлігійных супольнасцяў у справе прымірэння, цярпімасці і міру. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |