Адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку | | Друк | |
Святы Айцец |
28.01.2016 15:43 |
Дакумент, які ўяўляе сабой рэзюмэ двух апошніх Сінодаў, будзе, па меркаванні арцыбіскупа Пальі, гімнам любові, клопату пра дзяцей і адначасова сведчаннем блізкасці да параненых сем’яў. Трэба таксама спадзявацца, што Папа заахвоціць сем’і быць Касцёлам, які выходзіць у свет. Арцыбіскуп Палья ў гэтыя дні знаходзіцца ў Партугаліі, дзе сустрэўся з мясцовым духавенствам. Іерарх заахвочваў да аднаўлення сямейнага душпастырства. На думку арцыбіскупа, вельмі часта паміж сем’ямі і парафіямі з’яўляецца прорва. Між тым Касцёл павінен быць блізка да сям’і, перакананы кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |