Ватыкан: Святы Айцец не будзе іграць у фільме, але могуць быць выкарыстаны відэафрагменты з ім | | Друк | |
Святы Айцец |
04.02.2016 10:55 |
Раней AMBI Pictures напісалі, што Папа сыграе самога сябе ў евангелізацыйнай карціне пра прыгоды дзяцей, якія ідуць па слядах апосталаў, шукаючы Хрыста ў звычайным жыцці. Аднак прэфект Сакратарыяту па камунікацыях Ватыкана ксёндз Дарыё Вігано адзначыў, што паведамленне кампаніі не было дакладным. «Папа не акцёр», — сказаў святар, адказываючы на пытанні журналістаў. Святы Айцец не будзе прымаць удзел у здымках спецыяльна для фільма, аднак, магчыма, «як гэта ўжо адбывалася раней, відэзапісы з Папам могуць з'явіцца ў фільме», дадаў ксёндз Дарыё Вігано. Усе прыбыткі ад фільма пойдуць аргенцінскім дабрачынным арганізацыям, якія дапамагаюць дзецям і падлеткам. |