Пантыфік выказаў спачуванні ў сувязі з землятрусам на востраве Тайвань | Друк |
Святы Айцец
08.02.2016 09:00

«Папа быў засмучаны, даведаўшыся пра пакуты, выкліканыя жудасным землятрусам, які адбыўся ў Тайнань, у выніку чаго многія людзі загінулі і атрымалі сур’ёзныя раненні», – гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай ад імя Папы Францішка за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна.

Пантыфік дасылае свае «малітоўныя спачуванні» сем’ям загінулых і просіць для іх суцяшэння і сілы, моліцца за параненых і ратавальнікаў, давярае душы памерлых Божай міласэрнасці.

Ахвярамі землятрусу на востраве Тайвань, які адбыўся 7 лютага, сталі, паводле звестак ратавальных службаў, ужо 26 чалавек. Яшчэ 120 чалавек па-ранейшаму лічацца прапаўшымі без вестак.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by