Папа наведаў велікапосную сустрэчу святароў Рымскай дыяцэзіі | | Друк | |
Святы Айцец |
12.02.2016 10:20 |
Некаторых з іх Папа Францішак паспавядаў, а ўсім прысутным на сустрэчы падарыў кнігу-інтэрв’ю: «Імя Бога – Міласэрнасць», у якой ён адказвае на пытанні італьянскага ватыканіста Андрэа Тарньелі. Мэта сустрэчы, госцем якой стаў Святы Айцец, заключаецца ў дапамозе святарам асабіста асэнсаваць Божую міласэрнасць і дапамагчы зрабіць гэта ў сваіх парафіяльных супольнасцях. Падчас сустрэчы збіраліся ахвяраванні на карысць «Caritas» Рымскай дыяцэзіі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |