Пілігрымку Святога Айца ў Мексіку можна паўтарыць у 3D | | Друк | |
Святы Айцец |
16.02.2016 14:00 |
Архідыяцэзія Мехіка разам з мексіканскім аддзяленнем Google падрыхтавала афіцыйны сайт візіта Папы Францішка ў Мексіку, які дазваляе глядзець не толькі відэа і фота з месца падзеяў. Стваральнікам прыйшла ідэя даць кожнаму чалавеку на зямлі магчымасць адчуць сябе ўдзельнікам вандроўкі праз выкарыстанне тэхналогіі street view. Усяго такім чынам былі створаны панарамы ў 80 розных касцёлах, у тым ліку такіх важнейшых, як базыліка Панны Марыі Гвадэлупскай. Таксама даступны праграма і мапа вандроўкі Святога Айца. Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicnewsagency.com і Romereports.com |