Папа Францішак накіраваў фінансавую дапамогу ахвярам землятрусу на Тайвані | Друк |
Святы Айцец
24.02.2016 10:04

Святы Айцец аказаў фінансавую дапамогу ў сувязі з землятрусам, які больш за тыдні таму, у ноч з 5 на 6 лютага, закрануў горад Тайнань на поўдні вострава Тайвань. Падчас землятрусу загінула 117 чалавек. Трагічная падзея супала са святкаваннем кітайскага Новага года.

Пасля з’яўлення звестак аб трагедыі Святы Айцец адрэагаваў не толькі малітваю і тэлеграмаю спачування, як паведамлялася раней. Таксама праз пасрэдніцтва Папскай рады «Cor Unum» Пантыфік перадаў у рукі мясцовай Канферэнцыі Біскупаў 50 тысяч долараў, каб дапамагчы сем’ям загінулых і іншым пацярпелым.

Пра гэта паведаміла 22 лютага ў сталічным Тайбэі Міністэрства замежных спраў Кітайскай Рэспублікі, якая ўключае Тайвань і суседнія астравы (фармальна Тайвань з’яўляецца адміністратыўнай адзінкай КНР — Рэд.).

Паводле Kai.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by