Папа Рымскі сустрэўся з заснавальнікам сеткі Instagram |
| Друк | |
Святы Айцец
|
29.02.2016 16:20 |
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі генеральнага дырэктара і сузаснавальніка Instagram Кевіна Сістрама. Сустрэча, на якой абмяркоўвалася моц фота- і відэавыяў, адбылася ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.
Як напісаў Сістрам на сваёй старонцы, «з Папам Францішкам мы гаварылі пра выявы як інструмент аб’яднання людзей розных культур і моў». «Гэтая сустрэча стала незабыўнай у маім жыцці», — сказаў заснавальнік Instagram. 
Пантыфік атрымаў у дар кнігу з падборкай лепшых фотаздымкаў, апублікаваных у Instagram ва ўсім свеце. У Ватыкана, які актыўна выкарыстоўвае сродкі сучаснай камунікацыі, у гэтай сацыяльнай сетцы ёсць уласная старонка ufficiale @news.va.
Раней Святы Айцец сустракаўся з генеральным дырэктарам Apple Цімам Куко.
Паводле БЕЛТА (IL)
|