| Папа выказаў спачуванні ахвярам тэракту ў Турцыі | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 16.03.2016 11:38 |
|
Пантыфік глыбока сумуе па загінулым і параненым з-за выбуху бомбы ў Анкары, гаворыцца ў тэксце. «Папа Францішак запэўнівае турэцкі народ у сваёй духоўнай блізкасці і салідарнасці. Ён моліцца за вечны супакой для тых, хто загінуў, за аздараўленне тых, каго закрануў гэты подлы акт гвалту, а таксама за тых, хто аплаквае загінулых», — паведамляецца ў тэлеграме. Святы Айцец таксама благаславіў народ Турцыі і пажадаў яму ацалення, сілы і міру. Zenit.org (АлГ) |