Акаўнт Папы Францішка з’явіцца ў «Instagram» | Друк |
Святы Айцец
17.03.2016 10:59

Профіль Папы Францішка з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі «Instagram». Акаўнт Святога Айца пачне дзейнічаць 19 сакавіка і будзе называцца «Franciscus».

Інфармацыю аб з’яўленні профіля Святога Айца на гэтай медыяплатформе пацвердзіў прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Дарыё Вігано.

26 лютага Папа Францішак прымаў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка «Instagram» Кевіна Сістрома. Аб гэтай падзеі апошні напісаў: «Мы размаўлялі аб здольнасці выяваў аб’ядноўваць людзей розных культур і моваў. Без сумніву, гэта адзін з самых незабыўных момантаў у маім жыцці».

«Instagram» мае каля 400 млн. карыстаўнікаў ва ўсім свеце. У красавіку 2012 г. яго набыла кампанія «Facebook».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by