Папа Францішак заклікаў да асуджэння тэрарызму | Друк |
Святы Айцец
24.03.2016 11:55

«Я зноў заклікаю ўсіх людзей добрай волі аб'яднацца ў аднагалосным асуджэнні гэтых жорсткіх мярзотаў, якія сеюць толькі смерць і жах», — сказаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі 23 сакавіка ў Ватыкане.

«Я прашу ўсіх трываць у малітве і прасіць Пана ў гэты Святы тыдзень даць супакой сэрцам ахвяр і навярнуць сэрцы людзей, якія былі аслеплены гэтым жорсткім фундаменталізмам», — дадаў Святы Айцец.

Папа Францішак памаліўся з прысутнымі за загінулых, параненых, іх сем'і і за ўвесь бельгійскі народ.

Тэрарыстычныя акты ісламскіх фанатыкаў у Бруселі прывялі да гібелі як мінімум 34 чалавек, каля 270 чалавек атрымалі раненні.

Англійская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ) 

 
© 2003-2025 Catholic.by