Папа Францішак — самы папулярны сярод сусветных лідараў | Друк |
Святы Айцец
24.03.2016 13:41

Міжнародны кансорцыум WIN/GIA правёў апытанне ў 64 краінах усіх рэгіёнаў свету, згодна з якім Пантыфіка паважае і любіць большасць жыхароў нашай планеты.

WIN/GIA — аб'яднанне незалежных сацыялагічных службаў і маркетынгавых кампаній, якое мае аддзяленні ў большасці краін свету і карыстаецца значным аўтарытэтам.

Сацыёлагі высветлілі, што да Папы Рымскага добра ставіцца 54 працэнты сусветнага насельніцтва, 12 працэнтаў — ставіцца адмоўна.

Больш за ўсё Пантыфіка любяць у Лацінскай Амерыцы, Паўночнай Амерыцы і ў Еўрапейскім Саюзе.

Самы высокі рэйтынг у Папы (93 працэнты) — на Філіпінах, самы нізкі — у ісламскіх Тунісе, Турцыі і Алжыры.

Па папулярнасці пасля Святога Айца з вялікім адрывам ідуць: Прэзідэнт ЗША Барак Абама, Канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Апошнім, з перавагай негатыўных ацэнак над пазітыўнымі, стаіць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Гелагаеў паводле Wingia.com

 
© 2003-2025 Catholic.by