Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту дванаццаці катэхуменам з розных краін | Друк |
Святы Айцец
26.03.2016 18:57

26 сакавіка падчас Пасхальнай вігіліі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы св. Пятра, Пантыфік удзеліць сакрамэнт хросту дванаццаці дарослым асобам.

Шасцёра катэхуменаў паходзяць з Албаніі, двое з Карэі, па адным з Італіі, Камеруна, Індыі і Кітая. Старэйшаму з іх, карэйцу Джонг-Ён Лі, сёлета споўніцца 60 гадоў, а самай маладой з гэтай групы, кітаянцы Лі Джанг, 22 гады.

27 сакавіка, у Велікодную нядзелю, у 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне «Urbi et Orbi» і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by