Патрыярх Кірыл павіншаваў Пантыфіка з Вялікаднем | | Друк | |
Святы Айцец |
29.03.2016 17:39 |
Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да Пантыфіка з традыцыйнымі пасхальным прывітаннем «Хрыстус уваскрос!». «У гэтыя святыя дні, напоўненыя паўсюднай радасцю, якая зыходзіць ад Уваскрослага Збаўцы, мы пакліканы несці свету Добрую Навіну аб самай важнай падзеі ў гісторыі чалавецтва, даючы сведчанне бліжнім і далёкім аб нязменных ідэалах і каштоўнасцях», — гаворыцца ў звароце Патрыярха. «Наш Пан Езус Хрыстус, спазнаўшы крыжовыя пакуты і мучаніцкі скон, перамог смерць і тленне, каб мы хадзілі ў абноўленым жыцці (пар. Рым 6, 4), адрадзіліся “да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай” (1 П 1, 4) і “каб мелі веру і надзею на Бога” (1 П 1,4)», — напісаў Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы. Патрыярх Кірыл пажадаў Папу Францішку сіл і шчодрай дапамогі Божай у «адказным служэнні». Такія ж віншавальныя словы Патрыярх Кірыл накіраваў Вярхоўнаму Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну ІІ, Прымасу Англіканскай Царквы, Архіепіскапу Кентэрберыйскаму Джасціну Уэлбі, а таксама кіраўніку Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі епіскапу Генрыху Бэдфарду-Штрому. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |