Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком лефебрыстаў | Друк |
Святы Айцец
05.04.2016 11:14

2 красавіка ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся з біскупам Бернарам Фэле, настаяцелем Брацтва св. Пія Х. Пра гэта стала вядома са спецыяльнага паведамлення Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Святы Айцец ужо сустракаўся з біскупам Фэле. Гэта адбылося напрыканцы 2013 г. Сустрэча была кароткай і неафіцыйнай.

Біскуп Бернар Фэле і яго супрацоўнікі былі запрошаны ў ватыканскі Дом св. Марты на абед сакратаром Камісіі «Ecclesia Dei» арцыбіскупам Гвіда Поца. Пасля пасілку, на выхадзе са сталовай, іерарх прадставіў Пантыфіку, які тут абедаў, кіраўніка лефебрыстаў, і яны абмяняліся некалькімі словамі.

Папа адзначыў, што яму прыемна пазнаёміцца, і прасіў маліцца за яго. Сустрэча трывала некалькі секунд.

Біскуп Бернар Фэле і яго асістэнты прыбылі ў Рым для сустрэчы з членамі Камісіі «Ecclesia Dei», якая займаецца дактрынальнымі пытаннямі і адносінамі з лефебрыстамі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by